Усе навіны

Сабаленка ў фінале турніру ў Індыян-Уэлс згуляе з 17-гадовай Андрэевай

15 сакавіка, 08:18

26-гадовая беларуска Арына Сабаленка ў фінале турніру WTA-1000 у Індыян-Уэлс згуляе з 17-гадовай расіянкай Мірай Андрэевай.

Гэта будзе іх 6-я сустрэча. Сабаленка вядзе 4:1, яна выйграла абодва матчы ў 2025-м – у паўфінале ў Брысбене і 1/8 фіналу на Australian Open.

Андрэева ​​абыграла Сабаленку ў чвэрцьфінале «Ралан Гарос»-2024, але ў астатніх матчах брала не больш за пяць геймаў.