Усе навіны

Сабаленка – пасля 6:0, 6:1 над Кіз: «Не чакала, што ўсё будзе так хутка»

15 сакавіка, 08:50

Беларуска Арына Сабаленка пракаментавала перамогу над амерыканкай Мэдысан Кіз (6:0, 6:1). Паядынак працягваўся 54 хвіліны.

– Я не чакала, што ўсё будзе так хутка, калі шчыра, але я вельмі рада таму, як я згуляла. Вельмі рада атрымаць гэтую цяжкую перамогу над Мэдысан.

У мяне надзвычайны сезон, пакуль што, але ў яе ёсць яшчэ шмат магчымасцяў… І так, не магу дачакацца, каб згуляць яшчэ шмат матчаў супраць Кіз. І, хлопцы, о божа, папраўце мяне, я не ведаю… Але адчуваю, што вы падтрымлівалі мяне больш, чым яе, і гэта было сапраўды неверагодна. Вялікі дзякуй, убачымся ў фінале, – сказала Сабаленка ў інтэрв'ю на корце.