Усе навіны

Прэм'ер-міністр Польшчы Туск пра выхад Сабаленка і Андрэевай у фінал Індыян-Уэлса: «Расія і Беларусь перамаглі Польшчу і ЗША. Я не рады»

15 сакавіка, 15:30

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падзяліўся эмоцыямі ад вынікаў паўфіналаў на турніры ў Індыян-Уэлсе.

«Расія і Беларусь перамаглі Польшчу і ЗША і выйшлі ў фінал Індыян-Уэлса. Я не рады. Адгадайце чаму. Але ж гэта ўсяго толькі тэніс, ці не так?» – напісаў Туск у сваім твітары.

Нагадаем, у 1/2 фіналу беларуска Арына Сабаленка перамагла амерыканку Мэдзісан Кіз (6:0, 6:1), а расіянка Міра Андрэева ​​абыграла польку Ігу Cвёнтак (7:6 (7:1), 1:6, 6:3).

Фінал паміж Сабаленкай і Андрэевай адбудзецца 16 сакавіка, пачатак - у 21:00.