Усе навіны

Сабаленка пасля паражэння ў фінале ў Індыян-Уэлс: «Пастаўлю гэты трафей на той, які ў мяне ўжо ёсць – атрымаецца як чэмпіёнскі»

17 сакавіка, 08:08

Беларуска Арына Сабаленка падзялілася эмоцыямі пасля паражэння ў фінале ў Індыян-Уэлс.

Яна ўступіла Міры Андрэевай 6:2, 4:6, 3:6.

– У мяне ў адносінах з гэтым турнірам і любоў, і нянавісць.

Я пастаўлю гэты трафей на той, які я ўжо маю. І атрымаецца па памеры як чэмпіёнскі, – сказала Сабаленка.