Усе навіны

Арына Сабаленка: «Калі б у мяне ў 17 гадоў была такая ж каманда, як у Андрэевай, я была б мацнейшай»

17 сакавіка, 08:42

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала фінальны матч турніру WTA-1000 у Індыян-Уэлсе супраць 17-гадовай расіянкі Міры Андрэевай (6:2, 4:6, 3:6).

– Калі б у мяне ў такім узросце была такая ж каманда, як у Міры, то цяпер я была б мацнейшай тэнісісткай.

Ха, не, не глядзі на маю каманду! Цяпер у мяне яна найлепшая. Я пра сваё мінулае, калі не магла знайсці прыдатнага трэнера, – сказала Сабаленка.

Да 18 гадоў беларуска працавала з Аленай Вергееранка, Сяргеем Аляксандравым, Таццянай Пучак і Уладзімірам Пярко.