Сабаленка – пасля паражэння ад Андрэевай: «Я сама сябе абыграла. Трэба лепш кіраваць сваім гневам»
Беларуска Арына Сабаленка пракаментавала паражэнне ад 17-гадовай расіянкі Міры Андрэевай у Індыян-Уэлс.
У фінале першая ракетка свету ўступіла з лікам 6:2, 4:6, 3:6.
– Выдатнае выступленне. Міра вас здзівіла?
– Не, не асабліва. Шчыра кажучы, я сама сябе абыграла. Дапусціла шмат нявымушаных у важныя моманты, проста дазволіла ёй згуляць крыху лепш.
Спачатку ўсё складалася на маю карысць, а потым я проста дапусціла некалькі памылак. І яна паверыла ў сябе. Пасля гэтага я пачала гуляць нашмат горш. Я спрабавала знайсці рытм, але на гэты раз не атрымалася.
Мусіць, часам ты канцэнтруешся не на тых рэчах. Напрыклад, я была занадта злая на саму сябе, таму што не павінна была так сканчаць.
Мне проста трэба было разгарнуць гэтую агрэсію ў іншы бок, замест таго, каб быць залішне строгай да сябе. Так што мне было ўсё роўна на тое, што яна рабіла. Я ведала, што яна будзе рабіць, і мяне нішто не здзівіла. Мне трэба лепш кіраваць гневам, – сказала Сабаленка.