Усе навіны

Азаранка зраўнялася з Дэвенпорт па колькасці перамог на турнірах у Маямі і Індыян-Уэлсе

20 сакавіка, 13:24

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (32 WTA) прайшла ў другі круг турніру ў Маямі, разграміўшы ўкраінку Ангеліну Калініну (55 WTA) з лікам 6:3, 6:1.

Гэта перамога стала для Азаранкі 79-й на турнірах у Маямі і Індыян-Уэлсе ў адзіночным разрадзе, што дазваляе ёй зраўняцца з Ліндсі Дэвенпорт (79).

З 1989 года больш перамог на гэтых двух турнірах толькі ў Серэны Уільямс (102) і Вінус Уільямс (88).