Усе навіны

Сабаленка – на пытанне пра тое, што апошні раз яна гуляла з Томавай 9 гадоў таму: «Вы працягваеце мне нагадваць, наколькі я старая»

20 сакавіка, 23:29

26-гадовая беларуска Арына Сабаленка пасля матчу 1/32 фіналу ў Маямі з Вікторыяй Томавай (6:3, 6:0) адказала на пытанне пра тое, што з суперніцай апошні раз яна гуляла ў 2016 годзе.

– Апошні раз вы гулялі з Вікторыяй амаль 10 гадоў таму, уяўляеце?

– Божа. Рабяты, вы працягваеце мне нагадваць, наколькі я старая, – сказала Сабаленка падчас інтэрв'ю на корце.