Усе навіны
Вiдэа

Сабаленка – пра танцы пасля траўмы Рузэ: «Калі я ў настроі, складана спыніцца»

23 сакавіка, 12:49

Беларуска Арына Сабаленка пракаментавала выхад у 3-і круг у Маямі на адмове Алены Габрыэлы Рузэ – тая знялася пры ліку 1:6 15:40 з-за траўмы.

– Гэта былі танцы ад вас на корце?

– Часам, калі я ў настроі, складана спыніцца. Але я падумала: Камон, Арына, ты гуляеш матч, нельга адпускаць сітуацыю. Але я злавіла рытм [музыкі], разумееце? – сказала Сабаленка ў інтэрв'ю на корце.