Усе навіны

Сабаленка ў паўфінале турніру ў Маямі згуляе з Пааліні

26 сакавіка, 08:13

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/2 фіналу турніру WTA-1000 у Маямі.

У чвэрцьфінале беларуска была мацнейшай за прадстаўніцу Кітая Чжэн Цыньвэнь (6:2, 7:5).

У паядынку за выхад у фінал беларуска згуляе з італьянкай Жасмін Пааліні (7).

Тая ў чвэрцьфінале перайграла польку Магду Лінет (6:3, 6:2).

Паўфінал запланаваны на 27 сакавіка.