Усе навіны

Сяргей Рутэнка: «Не хацелася б чапаць палітыку, але мой еўрапейскі досвед дазволіў часцей гуляць супраць моцных спартсменаў»

27 сакавіка, 11:11

Кіраўнік БТФ, экс-гандбаліст Сяргей Рутэнка падзяліўся меркаваннем пра выступленне айчынных спартсменаў у Еўропе.

У 19 гадоў Рутэнка з'ехаў выступаць у Славенію, пасля чаго прыняў мясцовае грамадзянства.

– Вы як спартсмен, які стаў зоркай у Еўропе, як лічыце, супрацоўніцтва з краінамі, якія дапамагаюць у развіцці тэніса, станоўча адбіваецца на развіццё тэнісіста?

– Не хацелася б чапаць палітыку. На мой погляд як спартсмена, мой еўрапейскі досвед дазволіў часцей і больш гуляць супраць моцных спартсменаў.

Выязджаць з Беларусі пастаянна на спаборніцтвы – не паспееш атрымаць столькі вопыту. А калі прыязджаць у Беларусь, дык тут паспець можна толькі памяняць сумкі і ехаць назад.

З гэтага пункту гледжання безумоўна добра. У Еўропе шмат акадэмій. Там нашы хлопцы могуць спрабаваць свае сілы з выхадцамі з іншых тэнісных школ. Такая практыка ім дапаможа ў будучыні, – сказаў Рутэнка.