Усе навіны

Джэсіка Пегула: «Магчыма, у мяне ёсць шанц зламаць Сабаленку»

Амерыканская тэнісістка Джэсіка Пегула падзялілася меркаваннем пра фінал турніру ў Маямі, дзе яе суперніцай будзе першая ракетка свету з Беларусі Арына Сабаленка.

– Я падаю крыху лепш, і спадзяюся, што мне гэта будзе ўдавацца. Гэта тое, што трэба супраць Арыны рабіць.

Яна вельмі добра прымае мячы, і я таксама. Магчыма, у мяне ёсць шанц зламаць яе, але яна моцная. Гуляе ўпэўнена, і ёй падабаецца крыху больш хуткі хард, а таксама гуляць у адзін-два ўдары з агрэсіяй.

Цяпер я пастараюся зрабіць усё магчымае, каб скарыстацца гэтым і атрымаць урокі з апошніх некалькіх матчаў, – сказала Пегула ў інтэрв'ю на корце.