Усе навіны

Сабаленка ўпершыню ў кар'еры выйграла турнір у Маямі і зарабіла 1 124 380 долараў

У ноч на нядзелю, 30 сакавіка, адбыўся фінал турніру WTA-1000 у Маямі.

Беларуска Арына Сабаленка перамагла амерыканку Джэсіку Пегулу (7:5, 6:2).

Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 32 хвіліны.

За перамогу на турніры Сабаленка зарабіла 1 124 380 долараў.