Усе навіны

Сабаленка выйграла 8-ы турнір WTA 1000

Беларуска Арына Сабаленка перамагла амерыканку Джэсіку Пегулу ў фінале WTA 1000 у Маямі (7:5, 6:2).

За 6 матчаў беларуска не аддала ні сэта. Яна атрымала 23-ю перамогу ў сезоне – гэта найлепшы паказчык у туры.

Для Сабаленкі гэта другі тытул у сезоне і 19-й у кар'еры, у тым ліку 8-ы на ўзроўні WTA 1000.

Сабаленка – чацвёртая першая ракетка свету з 2000 года, якая выйграла турнір у Маямі, пасля Марціны Хінгіс (2000), Серэны Уільямс (2003, 2013-2015) і Эшлі Барці (2021).