Сабаленка – Пегуле: «Калі б я магла падзяліць трафей, прызавыя, балы я б сапраўды падзялілася з табой»
Беларуска Арына Сабаленка вымавіла чэмпіёнскую прамову на турніры ў Маямі.
У фінале першая ракетка свету перамагла амерыканку Джэсіку Пегулу з лікам 7:5, 6:2.
– Джэс, мне вельмі шкада. Праўда. Калі б я магла падзяліць трафей з кімсьці – трафей, прызавыя, балы, усё – Джэс, я б сапраўды падзялілася з табой.
Ты неверагодная тэнісістка, і ты заўсёды прымушаеш мяне выкладвацца на максімум... Мне заўсёды падабаецца гуляць з табой, нашыя матчы заўсёды атрымліваюцца выдатнымі, мы гуляем на вельмі высокім узроўні.
Працягвай рабіць тое, што робіш, і я ўпэўнена, што мы яшчэ згуляем шмат фіналаў. Не ўпэўнена наконт выніку, бо я не хачу прайграваць у фіналах.
Гэта адстой. Але мне заўсёды падабаецца гуляць супраць цябе. Ты неверагодны чалавек і гулец! Дзякуй табе вялікі.
Вау, гэта было доўга. Бачыце, як моцна яна мне падабаецца, – сказала Сабаленка.