Усе навіны

Арына Сабаленка: «Porsche нагадвае па колеры тыгра. Магчыма, надышоў той самы год»

Беларуска Арына Сабаленка заявіла, што хоча выйграць у Штутгарце аранжавы Porsche.

20 красавіка беларуска згуляе з Жасмін Пааліні за выхад у фінал турніру ў Штугарце.

– Не хачу лішні раз нагадваць, але я сфармулюю пытанне пазітыўна: чаму менавіта ў гэтым годзе Арына Сабаленка, першая ракетка свету, забярэ з сабой Porsche?

– Я лічу, што ўвесь час так складалася, проста таму што я гуляла з першай ракеткай свету. Цяпер я сама стала першай. Спадзяюся, гэта неяк дапаможа.

А яшчэ Porsche у гэты раз нагадвае па колеры тыгра. Магчыма... Хто ведае, спадзяемся на найлепшае. Магчыма, надышоў той самы год, – сказала Сабаленка.

Нагадаем, у беларускі татуіроўка тыгра.