Усе навіны

Алькарас зняўся з «Мастэрса» ў Мадрыдзе

Іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас (№3 ATP) не выступіць на турніры ATP 1000 у Мадрыдзе.

21-гадовы тэнісіст прапусціць турнір з-за траўмы прыводнай мышцы, якую ён атрымаў у фінальным матчы ў Барселоне, а таксама з-за траўмы левай ступні.

Двухразовы чэмпіён Мадрыда спадзяваўся аднавіцца да ўдзелу ў турніры серыі ATP Masters 1000, але прызнаў, што турнір пачынаецца для яго зарана.

Турнір працягнецца да 4 траўня.