Арына Сабаленка: «Цяпер я як ніколі раней гатова паказваць добры тэніс на грунце»
Беларуская тэнісістка першая ракетка свету Арына Сабаленка расказала пра сваё стаўленне да грунтавога пакрыцця.
Адзначым, што зараз тэнісістка выступае на турніры ў Мадрыдзе, дзе ў другім крузе абыграла расіянку Ганну Блінкову (6:3, 6:4).
– Ты вельмі крута гуляеш грунтавая частка сезону ўсё ж. Мы разглядаем цябе як вялікую чэмпіёнку, а што ты ўнутры сябе адчуваеш сама?
– Ды блін, я на самой справе а не ведаю. Напэўна, тры гады таму зразумела, што насамрэч грунт – гэта маё пакрыццё, і мне вельмі падабаецца. Фізічна, маральна я гатова бегаць, колькі спатрэбіцца. Грунт – гэта пра гатоўнасць працаваць, пра стабільнасць і фізічную сілу. І мне здаецца, што зараз я як ніколі раней гатова паказваць добры тэніс на грунце. Спадзяюся, што сёлета нейкія пэўныя гештальты закрыюцца, – сказала Сабаленка.