Усе навіны

Сабаленка ў 1/8 фіналу турніру ў Мадрыдзе згуляе са Сцёрнс – партнёркай Азаранкі ў пары

Беларуска Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу турніру ў Мадрыдзе сустрэнецца з амерыканкай Пэйтан Сцёрнс.

У 1/16 фіналу прадстаўніца ЗША была мацнейшая за Рэбеку Машараву са Швейцарыі (6:2, 6:0).

Беларуска ж была мацнейшай за Эліз Мерценс (3:6, 6:2, 6:1).

Нагадаем, Сцёрнс з'яўляецца партнёркай Вікторыі Азаранка ў парным разрадзе. Спартсменкі выйшлі ў чвэрцьфінал турніру.