Сабаленка напярэдадні 27-годдзя: «Чаго сабе пажадаць? Больш ботаксу. Яхту, самалёт. Але галоўнае – здароўе»
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выказалася пра тое, чаго хацела б пажадаць сабе напярэдадні 27-годдзя, якое наступіць 5 траўня.
«Не адчайвацца – перш за ўсё. Мне становіцца ўжо неяк сумна. Памятаю, была маладой, падымалася наверх, глядзела на ўзрост іншых – думала, якія ўсе старыя. А цяпер у гэтай ролі ўжо я. Гляджу на гэтых дзяцей: якія ўсе зялёныя… А чаго сабе пажадаць? Не баяцца быць сабой і не глядзець на гэтую страшную лічбу ў пашпарце. І больш ботаксу.
Натуральна, я хачу яхту, самалёт. А калі шчыра, хачу каб усе блізкія былі здаровыя і шчаслівыя. Зразумела, усе хочуць матэрыяльнай стабільнасці, прыгожыя дамы і машыны. Калі ёсць магчымасць усё гэта мець, выдатна. Але галоўнае, што ні за якія грошы не купіш, – гэта здароўе», – адзначыла Сабаленка.