Усе навіны

Мадрыд (WTA), 1/8 фіналу: Сабаленка прайшла Сцёрнс

29 красавіка беларуская першая ракетка свету Арына Сабаленка згуляла з амерыканкай Пэйтан Сцёрнс (44 WTA) у матчы 1/8 фіналу турніру WTA 1000 у Мадрыдзе.

Нагадаем, матч павінен быў прайсці 28 красавіка, аднак з-за праблем з электрычнасцю гульня была перанесена.

Паліцыя аб'явіла надзвычайнае становішча. Ад адключэння электрычнасці пакутавала не толькі Іспанія, але і Партугалія. Партугальскі аператар электраэнергіі лічыць, што адключэнне было выклікана рэдкай атмасфернай з'явай, звязанай з ваганнямі тэмпературы.

У ноч на 29 красавіка электрычнасць была адноўлена.

Сетка турніру тут.

Мадрыд, Іспанія

22 красавіка – 4 мая 2025

WTA 1000

Прызавы фонд – 8 963 700 долараў

Адкрытыя корты, грунт

1/8 фінала

Арына Сабаленка (Белрусь) – Пэйтан Сцёрнс (США) – 2:0 (6:2, 6:4)