Усе навіны

Мадрыд (WTA), 1/4 фінала, пары: Азаранка ў тандэме з Кругер перамагла Гаўф і Мантгомеры

29 красавіка ў 1/4 фіналу турніру WTA-1000 у Мадрыдзе ў парным разрадзе беларука Вікторыя Азаранка ў тандэме з Эшлін Кругер згуляе з Коры Гаўф і Робін Мантгомеры.

У 1/8 фінала Азаранка і Кругер прайшлі Эйжа Мухамад і Дэмі Схюрс, якія прадстаўляюць ЗША і Нідэрланды адпаведна: 2:0 (6:4, 6:4).

Для Азаранкі гэта быў першы матч у пары за 10 месяцаў.

Мадрыд, Іспанія

22 красавіка – 4 мая 2025

WTA 1000

Прызавы фонд – 8 963 700 долараў

Адкрытыя корты, грунт

1/4 фінала

Пары

Вікторыя Азаранка (Беларусь)/Эшлін Кругер (ЗША) – Робін Мантгомеры/Коры Гаўф (абедзве – ЗША) – 2:0 (7:6, 6:3)