Усе навіны

Арына Сабаленка: «У мяне столькі ўсяго падвязана да тэнісу, што без яго я у прынцыпе не змагла б існаваць»

Беларуская першая ракетка свету Арына Сабаленка расказала пра тое, чым займалася ў час блэкаўту ў Іспаніі і адказала на пытанне пра тое, што для яе шчасце.

Напомнім, што матч Сабаленкі з Пэйтан Стэрнс (6:2, 6:4) на турніры ў Мадрыдзе перанеслі з 28 на 29 красавіка з-за праблем з электрычнасцю ў краіне. Іспанская паліцыя абвясціла надзвычайнае становішча. Ад адключэння электрычнасці пакутавала не толькі Іспанія, але і Партугалія.

– Мы бачылі ў сацсетках, што ты сустракалася са сваімі сябрамі ў час блэкаўту. Карлас Алькарас сказаў, што ён аддасць перавагу асабістаму шчасцю замест вялікага поспеху. Ці згодна ты з гэтым сцвярджэннем? І што для цябе з'яўляецца тваім шчасцем?

– Ваў! Ну ты, канешне, глыбока цяпер капаеш. Мы проста ў нумары заселі. Добра, што ў мяне былі спампаваны серыялы да прагляду.

А так... Блін, я не ведаю. Насамрэч гэта вельмі цяжкае пытанне. Зразумелая справа, што па нейкіх маральных панятках я б аддала перавагу, каешне, асабістаму шчасцю, але проста ў мяне столькі ўсяго падвязана да тэнісу, што без яго я б у прынцыпе не змагла б напэўна існаваць. Таму я не магу адказаць на гэта пытанне. Таму трэба балансаваць неяк. Не, ну калі проста мяне паставяць кудысьці да сценкі і скажуць «абірай», то, канешне, я выберу асабістае шчасце. Напэўна, але не факт, не дакладна, – падзялілася Сабаленка.