Усе навіны
Фота

Арына Сабаленка: «Дзякуй усім за тое, што прымушаеце мяне адчуваць сябе самай шчаслівай дзяўчынай на свеце»

Беларуска Арына Сабаленка ў сваім інстаграм-акаунце падзякавала за віншаванні з днём нараджэння.

5 траўня ёй выканалася 27 гадоў.

– Дзякуй вам усім за тое, што прымушаеце мяне адчуваць сябе самай шчаслівай дзяўчынай на свеце! Не магу дачакацца, каб даведацца, што прынясе гэты год! – напісала Сабаленка.