Усе навіны

Сабаленка згуляе з Патапавай у другім раундзе турніру ў Рыме

Беларуская першая ракетка свету Арына Сабаленка сустрэнецца з расіянкай Анастасіяй Патапавай у другім раундзе грунтавога турніру ў Рыме. Матч пройдзе 9 траўня.

Сабаленка прапусціла 1/64 фіналу, у якім Патапава абыграла ўкраінку Даяну Ястрэмскую (2:6, 7:6, 6:3). Паядынак працягваўся 2 гадзіны 41 хвіліну.

Адзначым, што на турніры таксама выступае беларуска Вікторыя Азаранка. У наступным раундзе яна сустрэнецца з 25-й сеянай – польскай тэнісісткай Магдаленай Фрэнх.