Арына Сабаленка: «Кароткая памяць – гэта ключ да перамог»
Беларуская першая ракетка свету Арына Сабаленка расказала пра тое, як спраўляецца з няўдачамі на корце.
У гэтым сезоне яна ўзяла 3 тытулы ў 5 турнірах.
«Пакуль гэты сезон для мяне вельмі прыемны. Кожны раз, калі я прыязджаю на турнір, я не думаю пра папярэдні. Я думаю: «Добра, добра, пакінем усё там».
Пасля перамог я шчаслівая. Мы святкуем, але потым я пакідаю ўсё ззаду і пачынаю свой шлях нанова. Гэта працуе вельмі добра. Я не зацыкліваюся занадта доўга на сваіх поспехах ці няўдачах. Кароткая памяць – гэта ключ да перамог.
Некаторыя з прайграных мной фіналаў былі па-сапраўднаму жахлівымі, і з гэтым было вельмі цяжка змірыцца.
У той жа час я разумею, што часам трэба проста вучыцца, а часам ты не такі ўжо добры на корце. Трэба проста прыняць гэтую паразу, выняць з яе ўрок і вярнуцца мацней.
Чым я сапраўды ганаруся, дык гэта тым, што мне ўдалося вярнуцца ў тыя фіналы, змяніць сітуацыю і паглядзець, ці засвоены ўрок, паспрабаваць паказаць лепшы тэніс у наступным фінале», – сказала Сабаленка.