Трэнер Сабаленкі Дуброў: «Наша мэта, каб Арына была гатовая нават не на піку формы, каб яна знаходзіла спосаб перамагаць»
Трэнер Арыны Сабаленка Антон Дуброў пракаментаваў развіццё сваёй падапечнай.
– Больш за ўсё нас радуе як яна аднаўляецца і рыхтуецца да наступнага турніру. Наша галоўная мэта – каб яна была гатовая нават тады, калі не на піку формы; каб яна не толькі змагалася, але і знаходзіла спосаб перамагаць. Гэты сезон паказаў, што яна на гэта здольная.
Наш наступны крок – зразумець, што яшчэ можна палепшыць. Таму што цяпер яна лідар гонкі і рэйтынгу, і ўсе захочуць яе дагнаць. Саперніцы будуць не проста выкладвацца па поўнай, бо ім няма чаго губляць – яны будуць гуляць смялей і агрэсіўней. Таму нам трэба захаваць гэты разрыў і палепшыць усе аспекты гульні.
Мы разумеем, што суперніцы лепш яе пазнаюць, таму што яна гуляе шмат матчаў, і ўсе ўжо бачаць: ага, яна часцей гуляе скарочанымі. Зараз трэба зразумець, што яшчэ мы можам дадаць. Што далей?
Мала заспець саперніцу знянацку – трэба выбудаваць розыгрыш з выразнай структурай, а не проста пакараціць у выпадковы момант. Калі зразумеем, як можна дадаць нават на 1-2 адсоткі – гэта ўжо велізарны прагрэс.
Выдатна перамагаць на турнірах перад «Шлемамі». Але будзем сумленныя: Мадрыд дае Арыне невялікую перавагу за кошт вышыні. Добра, што яна можа паказаць сваю гульню, але цяпер важна зразумець, як перанесці гэтую гульню на парыжскія корты. Нам трэба падумаць, як прымяніць гэта ў Рыме, а потым у Парыжы, – сказаў Дуброў.