Усе навіны

Арына Сабаленка: «Цяпер я мацней, чым калі-небудзь»

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася меркаваннем пра сваю форму.

– Я моцна дадала ў гульні ў апошнія гады, гэта сапраўды. Мне падаецца, тэніс на грунце адрозніваецца тым, што тут трэба гатовай фізічна працаваць дзеля кожнага ачка.

Цяпер я мацней, чым калі-небудзь – і фізічна, і ментальна. Так што я вельмі спадзяюся, што гэта той самы год, калі я ў канцы азірнуся на грунтавую частку сезона і зразумею, што я вельмі моцна ганаруся.

Я гуляю інстынктыўна. Калі я адчуваю, што магу пайсьці на нейкі ўдар – я гэта раблю. Я ўпэўненая ў сваім тэнісе, так што магу цяпер спрабаваць новае, – сказала Сабаленка.