Усе навіны

Сабаленка пра святкаванне Дня нараджэння: «Пасля такой колькасці піцы, пасты і джелата давядзецца сесці на вельмі строгую дыету»

Беларуская першая ракетка свету Арына Сабаленка распавяла, як адзначыла свой Дзень нараджэння.

«Гэта было весела, праўда весела. Палову дня я працавала, а другую палову – проста адпачывала, святкавала, атрымлівала падарункі і шмат кветак. Шчыра, я была шакаваная колькасцю кветак – гэта было найлепшае! Цяпер я кожны дзень прачынаюся і бачу кветкавую краму ў сябе ў пакоі, і гэта так прыгожа.

Італьянская ежа? Усё было. Напэўна, я буду шкадаваць пра гэта пазней, таму што давядзецца сесці на вельмі строгую дыету – пасля такой колькасці з'едзенай піцы, пасты і джэлата. Вось я зараз кажу пра гэта – і ўжо хачу вярнуцца і з'есці піцу. О божа, яна ж тут такая смачная, праўда?», – сказала Сабаленка.