Усе навіны

Сабаленка пасля перамогі над Касцюк: «Перад матчам я не паела любімую пасту, таму мая гульня не была дастаткова добрая»

Беларуская тэнісістка першая ракетка свету Арына Сабаленка расказала, як будзе рыхтавацца да чвэрцьфіналу турніру ў Рыме.

14 мая 27-гадовая беларуска правядзе матч з кітаянкай Чжэн Цыньвэнь. Раней спартсменка ў 1/8 фіналу абыграла ўкраінку Марту Касцюк з лікам 6:1, 7:6.

«Я крыху патрэніруюся. Але самая важная частка – вячэра. Будуць паста і піца. Ведаеце, учора я не паела маю любімую пасту, таму сёння мая гульня не была дастаткова добрая. Спадзяюся, заўтрашняя паста дапаможа мне ў сераду», – сказала Сабаленка падчас флэш-інтэрв'ю на корце.