Усе навіны

«Заткніся, #####». Сабаленка – заўзятару, які папрасіў яе «гуляць у тэніс»

14 мая прайшоў матч 1/4 фіналу турніру WTA-1000 у Рыме паміж Арынай Сабаленка і Чжэн Цыньвэнь.

Беларуская тэнісістка прайграла кітаянцы — 0:2 (4:6, 3:6).

Падчас матчу адзін з заўзятараў выгукнуў: «Давай, Арына, гуляй у тэніс».

На гэта Сабаленка адказала яму: «Заткніся, ##### (блін — заўв.)».