Усе навіны

Алькарас перамог Сінера ў фінале турніру ATP 1000 у Рыме

18 траўня прайшоў фінал турніру ATP 1000 у Рыме.

Італьянскі тэнісіст Янік Сінер (АТР №1) пацярпеў паразу ад іспанца Карласа Алькараса (АТР №3) – 6(5):7, 1:6.

Матч працягваўся 1 гадзіну 45 хвілін.

Тэнісісты згулялі паміж сабой 13 матчаў. Лік – 8-5 на карысць Карласа. Апошнім матчам паміж тэнісістамі быў фінал выставачнага турніру Six Kings Cup у Саудаўскай Аравіі ў мінулым годзе, які застаўся за Янікам.

І Сінер, і Алькарас выйшлі ў свой 25-ы фінал у туры. Янік перамог у 19 з 24 папярэдніх, Карлас – у 18.

Першая ракетка свету падышла да фіналу з 26-матчавай пераможнай серыяй, апошні раз ён прайграваў менавіта Алькарасу ў Пекіне ў мінулым годзе.

Для Яніка гэта першы турнір пасля дыскваліфікацыі.

Internazionali BNL d’Italia

ATP 1000

Рым, Італія

6-18 траўня

Грунт

Прызавыя – 8 055 385 еўра

Фінал

Янік Сінер (Італія) – Карлас Алькарас (Іспанія) – 6(5):7, 1:6