Усе навіны

Ралан Гарос (WTA), кваліфікацыя, першы раўнд: Сасновіч прайшла Прозаравай, Шымановіч вылецела ад Інгліс, Дзмітрук выбіла Вэй

19 траўня на Ралан Гарос стартавалі матчы кваліфікацыі з удзелам беларусак.

Беларусь прадстаўлена Крысцінай Дзмітрук (прайшла кітаянку Сіцзя Вэй), Ірынай Шымановіч (вылецела ад аўстралійкі Мэдзісан Інгліс) і Аляксандрай Сасновіч (выбіла расіянку Таццяну Прозараву).

У асноўнай сетцы чакаецца выступленне першай ракеткі свету Арыны Сабаленкі і Вікторыі Азаранкі.

Ралан Гарос

Парыж, Францыя

25 траўня – 8 чэрвеня 2025

Турнір Вялікага шлема

Прызавы фонд – 56 352 000 еўра

Адкрытыя корты, грунт

Кваліфікацыя

Першы круг

Крысціна Дзмітрук (№221, Беларусь) – Сіцзя Вэй (№131, Кітай) – 6:1, 7:5

Ірына Шымановіч (№167 Беларусь) – Мэдзісан Інгліс (№155, Аўстралія) – 1:6, 1:6

Таццяна Прозарава (№162, Расія) – Аляксандра Сасновіч (№107, Беларусь) – 4:6, 3:6