Усе навіны

Муж Лапко Крук стаў трэнерам 39-гадовай амерыканкі Лепчэнка

Трэнерам 39-гадовай Варвары Лепчэнка стаў 34-гадовы беларус Уладзімір Крук. Гэта муж экс-тэнісісткі Веры Лапко.

Лепчэнка – ураджэнка Узбекістана, якая выступае за ЗША. Найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу яна дасягала ў 2012 годзе, калі была 19-й ракеткай свету.

Цяпер яна займае 119-ю пазіцыю.