Tribuna/Тэніс/Блогі/«Ведаеш, з кім гаворыш?» Сабаленку хацелі выгнаць з рэстарану ў Маямі – але гэта толькі адзін бок гісторыі

«Ведаеш, з кім гаворыш?» Сабаленку хацелі выгнаць з рэстарану ў Маямі – але гэта толькі адзін бок гісторыі

Прычапіўся пранкер, вядомы «канфліктамі» з чэмпіёнам АГ і багатым ураджэнцам Бабруйску.

Аўтар — Alex Zagorski
«Ведаеш, з кім гаворыш?» Сабаленку хацелі выгнаць з рэстарану ў Маямі – але гэта толькі адзін бок гісторыі

Пасля перамогі ў Маямі Арына Сабаленка патрапіла ў канфлікт у адным з рэстаранаў горада, але не ўсё так проста. Відэа з інцыдэнтам завірусілася ў сацсетках.

У роліку нейкі хлопец просіць як мага хутчэй вызваліць столік Сабаленку, трэнера па фізпадрыхтоўцы Джэйсана Стэйсі і бойфрэнда тэнісісткі Георгіса Франгуліса. Мужчыны ў сваю чаргу бароняць «каралеву Маямі», а першая ракетка свету ўвесь час пасмяхаецца і толькі ў самым канцы прапануе знерваванаму суразмоўцу перакусіць.

Госць: «Рабяты, не хачу быць грубым. Ёсць і іншыя людзі, якія чакаюць свой стол».

Стэйсі: «Так, і мы тут першыя. Гэта вельмі дрэнна, я мяркую».

Франгуліс: «Вы разумееце, з кім вы размаўляеце? Вы ведаеце, хто гэта? Вы ведаеце, што яна каралева Маямі? Першая тэнісістка года».

Госць: «Мне ўсё роўна, хто гэта. Я проста кажу, што ў мяне таксама ёсць стол. Я проста пытаюся, ці можаце вы, хлопцы, прыспешыцца!?»

Франгуліс: «Вы тут працуеце?»

Госць: «Не, але я ведаю ўласніка. І ён можа выйсці і забраць гэты стол».

Менеджарка: «Ці магу я вам дапамагчы, сэр?»

Госць: «Я проста сказаў, што гэтым людзям трэба згортвацца. Я чакаў гэты канкрэтны стол».

Сабаленка: «Хочаце перакусіць?»

За 13 гадзін відэа набрало мільён праглядаў у Instagram, яшчэ мільён у TikTok. Нібыта канфлікт узнік не проста так: той самы знерваваны госць – 24-гадовы блогер Арыс Егер.

У сваіх відэа ён парадыруе капрызнага і распешчанага сына багатых бацькоў з Еўропы. Некаторыя з ролікаў набіраюць дзясяткі мільёнаў праглядаў. Часцяком у пастановачных пранках Егера (у класічных варыянтах «ахвяры» не ведаюць, што іх здымаюць) здымаюцца селебрыці: прадпрымальнікі, іншыя блогеры, музыкі і г.д.

Спалучэнне «вядомы спартсмен + рэстаран» таксама не новы сюжэт. У мінулым годзе ў падобным да Сабаленкі відэа зняліся зорка серыялу «Дзённікі Вампіра» Ніна Добраў і яе не менш зорны бойфрэнд – амерыканскі сноўбардзіст, трохразовы алімпійскі чэмпіён (2006, 2010 і 2018) Шон Уайт.

А ў жніўні Егер крытыкаваў тэнісныя скілы Джэйка Пола. Каб не пастановачны характар, тое было б небяспечна, бо праз тры месяцы Пол перамог легендарнага Майка Тайсана ў баксёрскім паядынку.

Апроч Сабаленкі Егер перасякаўся з яшчэ адным ураджэнцам Беларусі. У 2023-м «сын багатага таты» атрымліваў парады ад прадпрымальніка, бізнес-коўча, аўтара чатырох бестселераў паводле The New York Times Гары Вайнерчука, які нарадзіўся ў Бабруйску ў 1975 годзе і пры нараджэнні быў Генадзем. Праз тры гады сям'я пераехала ў ЗША, а на пачатку 2000-х мужчына стаў вядомы як знаўца вінаў, здолеўшы павялічыць абарот сямейнага бізнесу па продажу напою з 3 да 60 млн долараў на год. Пазней Вайнерчук сышоў у дыджытал і ў 2017-м быў прызнаны журналам Forbes самым уплывовым лідарам меркаванняў у сацсетках.

«Хопіць. Cтань самастойным, стань на дзве свае чортавы нагі. Хопіць татавых грошай. Ты не будзеш шчаслівы, прымаючы ад яго грошы», – казаў Вайнерчук блогеру.

Нягледзячы на тое, што Егер гіпербалізуе паводзіны залатой моладзі ў сваіх відэа, сам ён ніколі не жыў бедна: нарадзіўся ў Грэцыі, скончыў прыватную школу ў Бельгіі, пасля чаго вывучаў бізнес у прыватным універсітэце Бостана. Вядома, што яго сям'я валодае нерухомасцю ў Маямі, ды і з 3 мільёнамі падпісантамі ў Instagram і TikTok дакладна бедаваць не будзешь. Апроч блогерскай актыўнасці Арыс Егер з'яўляецца прадстаўніком па развіццю маркетынгавай платформы Lefty, якая дазваляе розным бізнесам знайсці інфлюэнсераў для супрацы.

Іншыя пасты карыстальніка

У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 траўня, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 траўня, 11:00
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
21 красавіка, 12:03
2
Усе пасты