Tribuna/Тэніс/Блогі/Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў

Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў

Прайгравала на тай-брэйку, але пайшла далей. Суперніца абураная.

6
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў

Арына Сабаленка не без цяжкасцяў прайшла ўкраінку Марту Касцюк (WTA 36) у чвэрцьфінале мадрыдскага тысячніка – беларуска перамагала пасля двух тай-брэйкаў 7:6, 7:6. Але матч запомніцца не толькі ўпартай барацьбой, але і скандальнай сітуацыяй.

Падчас тай-брэйка ў другім сэце, пры ліку 5:4 на карысць Касцюк, прыйшла чарга Сабаленкі падаваць. Тая дапусціла памылку пры першай падачы, а затым падышла да суддзі з просьбай закрыць дах – падчас матча пачаўся дождж. Але рэферы з Кітаю Хуан Чжан адмовіла, аргументаваўшы тым, што «ўсё не настолькі дрэнна». Тады Сабаленка вярнулася на корт, нібыта зазбіралася зрабіць другую спробу, але перадумала, пасля чаго пайшла ў месца адпачынку і захуталася ў ручнік – па факце, адмовілася гуляць далей. Але ніякіх санкцый на свой адрас не атрымала – замест гэтага суддзя, як і хацела Сабаленка, прыпыніла матч. Касцюк абуралася, але гэта не дало ніякага плёну.

Пасля паўзы Сабаленке далі дзве спробы падаць, але ёй гэта не дапамагла: яна саступіла ў розыгрышу – лік стаў 4:6. Касцюк атрымала шанц забраць сэт, але беларуска здолела перавярнуць падзеі і ў выніку выйграла другі тай-брэйк з лікам 9:7.

Пасля сустрэчы Касцюк традыцыйна адмовілася ціснуць руку беларусцы, а яшчэ падышла да сваёй каманды і сказала: «Пайшло ўсё да д'ябла! Яна ніколі не выйграе прыз за спартыўныя паводзіны. Гэта дакладна!».

Сабаленка пасля гульні казала, што ганарыцца сабой, маўляў, былі цяжкія ўмовы, у якіх перамога залежыць не ад тэнісіста, а выйграць можа любы. Наконт самога эпізоду з прыпыненнем сказала: «Падаваць пад дажджом было немагчыма. Я паспрабавала выканаць першую падачу, але зразумела, што павінна спыніцца, бо вада трапляла ў вочы. Гэта было немагчыма. Я ведала, што зараз зраблю падвойную памылку, і не хацела гэтага дапусціць, таму вырашыла, што гульню трэба спыніць».

Тэніснае камʼюніці ўчынак Сабаленкі не ацаніла. Вось меркаванне журналіста New York Times Крыстафера Клерэя:

Была думка і пра тое, што Сабаленку варта пакараць штрафным пунктам:

Але знайшліся і тыя, хто падтрымаў Сабаленку:

Для Касцюк гэта паражэнне стала асабліва крыўдным. Пасля пачатку вайны ў сябе на Радзіме ўкраінка паслядоўна выступае за адхіленне ад міжнародных спаборніцтваў тэнісістаў з беларускімі і расійскімі пашпартамі. Як вядома, тэнісныя міжнародныя арганізацыі такія заклікі ігнаруюць, таму ўкраінцы выказваюць сваю нязгоду тым, што не ціснуць расіянам і беларусам рукі пасля матчаў. У студзені Касцюк прызнавалася, што не хоча паціскаць рукі тэнісістаў з РФ і Беларусі да канца кар'еры.

Наогул, выглядае на тое, што ў арганізатараў мадрыдскага топ-турніру асаблівае стаўленне да Сабаленкі. 28 красавіка ў Іспаніі і Партугаліі здарыўся блэкаўт – абедзьве краіны ледзь не цалкам аказаліся без святла. Пацярпеў праз гэта і турнір у сталіцы Іспаніі – некаторыя матчы ў той дзень дагульваліся без розных судзейскіх сістэм і электронных табло, а некаторыя гульні былі перанесеныя.

Многіх заўзятараў знікненне святла заспела проста на арэнах. Адным з прысутных у той момант на турніры быў журналіст расійскага Sports.ru Андрэй Васільеў. У рэпартажы ён расказаў, што, каб адцягнуць людзей ад праблем з электрычнасцю, арганізатары вывелі трэнавацца на цэнтральны корт Сабаленку.

Па калідорах комплексу тады хадзіў мужчына з мікрафонам і паведамляў, што на вялікай пляцоўцы можна пабачыць Сабаленку. Людзі накіроўваліся туды, але выявілася, што ўваход на цэнтральны корт – толькі па асобных білетах. У нейкі момант паміж мужчынам з гучнамоўнікам і дзяўчынай-сцюардам адбыўся цікавы дыялог: «Навошта вы ўсіх зазываеце? Мы не можам пусціць». – «Мне так сказала маё кіраўніцтва». – «А маё мне кажа, што пускаем толькі з квіткамі».

У паўфінале Сабаленка згуляла з яшчэ адной украінкай Элінай Світолінай (WTA 17). Суперніца беларускі знаходзілася на серыі з 11 перамог запар, але гэта не дапамагло – лідарка сусветнага рэйтынгу перамагла 6:3, 7:5 (лік у асабістых сустрэчах стаў 5:1 на яе карысць) і выйшла ў фінал, дзе ў суботу сустрэнецца з амерыканкай Коры Гаўф.

Вітаўт
Капрызулькіна. Шкада, што перамагла
Адказаць
2
ivan4ik
Опять все вокруг виноваты, кроме неё. Удобная позиция, правда?
Адказаць
2
Каментатар
Смотрел матч со Свитолиной. Как же Соба неприятно кричит
Адказаць
1
Олег Живица
Ничего нового как человек она всегда была дерьмом.
Адказаць
1
Габриэль
Как же обломалась "Трибуна". Обе хохлушки "отлетели" от "прорежимницы")))))) Арина и дальше будет побеждать, а вы кусайте локти, убогие!
Адказаць
-2
Вітаўт
адказаў на каментарый карыстальніка Габриэль
Абасрэцца твая Арынка ў фінале
Адказаць
1

Іншыя пасты карыстальніка

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 траўня, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 траўня, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 траўня, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 траўня, 12:34
1
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 траўня, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Усе пасты