Tribuna/Іншыя/Блогі/Административный блог/«Трыбуну» стала прасцей чытаць нават без VPN! Мы зрабілі доступ праз вельмі хуткія AMP-старонкі
Tribuna

«Трыбуну» стала прасцей чытаць нават без VPN! Мы зрабілі доступ праз вельмі хуткія AMP-старонкі

Паспрабуйце!

Аўтар — KentYara98
7 студзеня 2023, 00:26
1
«Трыбуну» стала прасцей чытаць нават без VPN! Мы зрабілі доступ праз вельмі хуткія AMP-старонкі

Сайт беларускай «Трыбуны» заблакаваны рэжымам на тэрыторыi краiны ўжо больш за два гады. Гэтая «асаблівасць» працы ў Беларусі прымушае нас шукаць новыя спосабы абыходу блакіровак, каб беларускія заўзятары спорту маглі атрымаць доступ да інфармацыi як мага прасцей.

Раней у нас было люстэрка, якое дапамагала пераходзіць на сайт by.tribuna.com без выкарыстоўвання VPN-сервісаў. Але праз пераезд на нашую новую платформу гэты метад i магчымасці яго адмаўлення аказаліся абмежаванымi.

🔥 Аднак добрыя навіны ўсё ж ёсць. Мы зрабілі неабмежаванае падключэнне к нашаму сайту праз AMP-старонкі. Бо мы хочам расказваць пра рэпрэсіі супраць 48 беларускіх футбалістаў альбо поспехі Іллі Шкурына як мага большай колькасці чалавек.

Змяненні маглі прайсці для вас амаль незаўважна, але тэхналогія паскораных мабільных старонак, якую ўдасканальваюць незалежныя распрацоўшчыкі і актыўна прасоўвае кампанія Google ў сваім пошукавіку, дае магчымасць чытачам з Беларусі пераходзіць па спасылках без VPN. І яны адкрываюцца нават хутчэй за арыгінал, што вельмі важна пры нізкай якасці інтэрнэту.

На жаль, такі метад мае некалькі нязручнасцяў. Магчыма праглядаць толькі тую старонку, на якую вядзе спецыяльная спасылка, бо любы пераход з яе пераводзіць вас на арыгінальны, а значыць, заблакаваны сайт. Але мы ўжо працуем над тым, каб галоўная старонка сайта таксама працавала па новай тэхналогіі.

Таксама немажліва ўвайсці ў свой профіль ці пакінуць каментарый. Гэта звязана з абмежаваннямi AMP-старонак. Замест гэтага мы атрымліваем хуткасць і бесперабойны доступ.

Калі дадатковыя элементы i магчымасцi на «Трыбуне» для вас асабліва важныя, мы прапаноўваем якасную замену – мабільны дадатак Tribuna.com. Праз яго вы можаце не толькі чытаць апошнія навіны беларускага спорту, але і атрымліваць пушы пра важныя падзеі.

Таксама наш абноўлены матч-цэнтр можа адпраўляць паведамленні пра тое, што адбываецца ў любімых каманд і спартсменаў, а яшчэ тут ёсць прасунутая статыстыка, склады, расстаноўка і кар'еры спартсменаў.

А вось што рабiць, калі ў вас ёсць жаданне далучыцца да нашых сацсетак – клiкаць па назвах:

Іншыя пасты блога

Усе пасты