Tribuna/Футбол/Блогі/Административный блог/Маштабнае абнаўленне мабільных дадаткаў «Трыбуны»: з'явіліся пошук, магчымасць дзяліцца кантэнтам і вельмі зручныя табліцы
Tribuna

Маштабнае абнаўленне мабільных дадаткаў «Трыбуны»: з'явіліся пошук, магчымасць дзяліцца кантэнтам і вельмі зручныя табліцы

Стане яшчэ цікавей!

Аўтар — Бэзавы Кіт
30 сакавіка 2023, 11:03
Маштабнае абнаўленне мабільных дадаткаў «Трыбуны»: з'явіліся пошук, магчымасць дзяліцца кантэнтам і вельмі зручныя табліцы

Мы працягваем рабіць галоўны спартовы дадатак Беларусі яшчэ больш зручным і карысным. На iOS і Android з'явіліся функцыі, якія значна паляпшаюць карыстанне, таму не забудзьцеся абнавіцца або спампаваць наш дадатак.

Спасылка на App Store, а тут нас можна загрузіць у PlayMarket.

Шукайце інфармацыю па тэгах

Амаль месяц таму мы вярнулі пошук на дэсктопную версію сайта, а цяпер настаў час дадаткаў. Пошук размешчаны на галоўнай старонцы ў меню знізу. Калі вы пачнеце ўводзіць першыя літары, то аплікацыя прапануе вам самыя папулярныя запыты. Шукаць можна па персонах, камандам і турнірах.

Дзяліцеся з сябрамі навінамі і пастамі з дадатку

Гэтая функцыя ўжо некалькі тыдняў працуе на Android, а цяпер з'явілася і на iOS. Каб падзяліцца кантэнтам, неабходна даскроліць да канца старонку і націснуць на стрэлачку. Даслаць спасылку можна ў іншыя сацсеткі, або проста спасылку скапіраваць.

Глядзіце новыя зручныя табліцы

А гэта ўжо падарунак для аматараў статыстыкі. Цяпер табліцы турніраў можна скроліць у бок, каб убачыць больш дадзеных: выйграныя/прайграныя матчы, нічыі, колькасць забітых/прапушчаных мячоў, розніца галоў. Таксама адлюстроўваюцца пяць апошніх матчаў каманды, на якія можна клікнуць, каб убачыць дэталі паядынку.

Колерамі вылучаныя месцы ЛЧ, ЛЕ, ЛК, а стрэлкі паказваюць апошнія змены ў турнірнай табліцы. Акрамя таго, вы можаце ўбачыць статыстыку мінулых сезонаў.

Убачылі баг або памылку - патрасіце тэлефон

Каб аператыўна атрымліваць фідбэк ад карыстальнікаў, мы дадалі зручную фічу. Калі вы заўважылі нейкі баг, недакладнасць у статыстыцы, памылку друку або факталагічную памылку ў матэрыяле – проста патрасіце тэлефон. На экране з'явіцца акенца, дзе можна пакінуць водгук.

Вы можаце падрабязна апісаць праблему або проста паказаць, дзе заўважылі недакладнасць, а наша каманда ўжо паспрабуе аператыўна адрэагаваць на сігнал. Важна, што ўсе заўвагі ананімныя, гэта значыць, мы не бачым, які менавіта карыстальнік пакінуў водгук.

Калі ласка, пастаўце нашым дадаткам ацэнку ў AppStore і Google Play і пакіньце свой водгук.

Каманда «Трыбуны» рыхтуе новыя топавыя абнаўленні, таму заставайцеся з намі!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты