Tribuna/Футбол/Блогі/Административный блог/Спякотны апдэйт на «Трыбуне» – апавяшчэнні вярнуліся на сайт🔔 Цяпер у каментарах нічога не згубіцца!
Tribuna.com

Спякотны апдэйт на «Трыбуне» – апавяшчэнні вярнуліся на сайт🔔 Цяпер у каментарах нічога не згубіцца!

Мы так доўга гэтага чакалі!

Аўтар — Бэзавы Кіт
17 траўня, 20:57
6
Спякотны апдэйт на «Трыбуне» – апавяшчэнні вярнуліся на сайт🔔 Цяпер у каментарах нічога не згубіцца!

Ад пачатку маштабнага абнаўлення Tribuna.com, многія з вас прасілі зрабіць абвесткі аб адказах на каментары. Мы і самі з нецярпеннем чакалі гэтага абнаўлення і сёння рады вам яго прадставіць.

Пакуль пушы працуюць толькі на дэсктопнай версіі сайта, але ў найбліжэйшай будучыні яны з'явяцца і ў нашых мабільных праграмах.

Як убачыць адказ на мой каментар?

У правым верхнім куце экрана размешчаны званочак. Пры націсканні на яго, вы можаце ўбачыць свае апошнія каментары і рэплікі на іх.

Паведамлення будуць прыходзіць, калі любы юзэр сайта пакінуў каментар у трэд. Карыстальніку будзе паказвацца картка з яго ўласным каментаром, па якім ён зможа вызначыць, на які менавіта трэд прыйшоў адказ.

Таксам вы зможаце адсартаваць каментары па часе і праглядзець усе адказы.

Можна выбраць самому, на які з трэдаў вы хочаце адказаць. Непрачытаныя адказы будуць пазначаныя з левага боку.

Пасля гэтага дастаткова націснуць кнопку "Адказаць" – і вас аўтаматычна перанакіруе на навіну ці пост, дзе быў пакінуты каментар. Там вы зможаце адразу адказаць карыстальніку.

На Tribuna.com мы стараемся ствараць камфортнае асяроддзе для размоў, таму будзем рады ўбачыць ваш фідбэк адносна нашых абнаўленняў.

Рады, што застаецеся з намі ў такі няпросты час!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты