Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбольная площадка/Мiлата тыдня: беларусы дапамаглi Cныцiнай у смутку 30 фота сваiх сабак, катоў i нават марской свiнкi😻

Мiлата тыдня: беларусы дапамаглi Cныцiнай у смутку 30 фота сваiх сабак, катоў i нават марской свiнкi😻

У кiмсьцi Кацярына нават пазнала сябе.

Аўтар — Сабiна Алiева
3 лютага 2023, 16:36
Мiлата тыдня: беларусы дапамаглi Cныцiнай у смутку 30 фота сваiх сабак, катоў i нават марской свiнкi😻

Беларуская баскетбалістка «Лондан Лаянс» Кацярына Сныціна папрасіла беларусаў падзяліцца фатаграфіямі хатніх гадаванцаў – таму што ёй было вельмi сумна без сваiх.

Падпісчыкі спартсменкi не далі ёй засумаваць — атрымалася мілая падборка. У кiмсьцi Кацярына нават пазнала сябе.

Ажно 30 розных жывёл – Кацярыне было чым цешыцца.

Але даспеў i бонус – трусiк! У гонар гэтай жывёлы называецца брэнд адзення Сныцiнай.

Быць прафесійнай баскетбалісткай і мець сабаку – задача даволі цяжкая, таму ўлюбёнца Дызеля Кацярына ў свой час пакінула ў бацькоў у Мінску, а сабе набіла татуіроўку з выявай сябра.

У траўні мінулага года гадаванца і сапраўднага сябра Сныцінай не стала. Але Кацярына кажа, што ўсміхаецца кожны раз, калі глядзіць на татуіроўку.

Пасля пачатку вайны ва Украіне спартсменка заклікала сваіх калег і падпісчыкаў данацiць, каб дапамагчы жывёлам.

У выніку было сабрана каля 780 долараў. Беларуска дадала свае грошы і адправіла 1000 долараў у арганізацыю UAnimals.

Іншыя пасты блога

Усе пасты