Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбольная площадка/❤ Сныціна пасля тройчы трафейнага сезона на відэа падзякавала беларусам за падтрымку. Канцэнтрацыя свабоды зашкальвае!

❤ Сныціна пасля тройчы трафейнага сезона на відэа падзякавала беларусам за падтрымку. Канцэнтрацыя свабоды зашкальвае!

Вось як выглядае народная любоў 🥰

Аўтар — Alex Zagorski
17 траўня, 10:37
❤ Сныціна пасля тройчы трафейнага сезона на відэа падзякавала беларусам за падтрымку. Канцэнтрацыя свабоды зашкальвае!

14 траўня завяршыўся жаночы чэмпіянат Вялікабрытаніі па баскетболе: у фінальным матчы «Лондан Лаёнс» з Кацярынай Сныцінай атрымаў перамогу над «Лестэрам» (57:41) і заваяваў трэці трафей у сезоне (да гэтага «ільвіцы» выйгралі Кубак Вялікабрытаніі і Кубак брытанскай лігі). Беларуска з 11-ю пунктамі, 6-ю падборамі і 4 перадачамі стала найлепшым гульцом сустрэчы.

Пасля завяршэння феерычнага сезона, які, дарэчы, стаў 21-м для легенды белбаскета, Сныціна апублікавала відэа з падзякай усім заўзятарам, якія падтрымлівалі яе ў інтэрнэце і на арэнах.

«Прывітанне ўсім! У гэтую нядзелю ў мяне скончыўся сезон. Быў фінал, гэта мой 21-ы сезон... Нават самой часам не верыцца. Я хацела б падзякаваць усім вам, хто падтрымліваў мяне афлайн і онлайн.

Анлайн вы мне пісалі словы падтрымкі, віншаванні ўвесь мой сезон, усе гэтыя месяцы. Дзякуй вам вялікі!

Афлайн – гэта наша дыяспара ў Лондане і не толькі, яшчэ і ў іншых гарадах Англіі, куды я прыязджала. Дзякуй за вашу падтрымку, за вашыя абдымкі, за вашыя эмоцыі на трыбуне, за сцягі. Я проста радая, што вы там былі разам са мной», – сказала Сныціна.

Вось як выглядае народная любоў:

У каментарах Кацярыну віншавалі як звычайныя беларусы, так і калегі па спартыўным цэху і вядомыя асобы пратэсту-2020:

1) Журналіст «Трыбуны», стваральнік YouTube-канала «ЧестнОК» Аляксандр Івулін.

2) Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук.

3) Экс-баскетбалістка зборнай Беларусі Наталля Марчанка, якая як і Сныціна ўваходзіла ў склад каманды, якая ўзяла бронзу ЧЕ-2007.

4) Сярэбраны медаліст АГ-2008 і чэмпіянатаў свету, пераможца чэмпіянатаў Еўропы ў мнагабор'і Андрэй Краўчанка.

Вы таксама можаце павіншаваць свабодную спартсменку тут у каментарах ці ў Instagram.

Іншыя пасты блога

Усе пасты