Tribuna/вид спорта не определен/Блогі/ЧестнОК/«Адзiн Саша выйшаў – дачакаемся, што другi сядзе». Белспорт i байнэт вiтаюць Iвулiна на волi

«Адзiн Саша выйшаў – дачакаемся, што другi сядзе». Белспорт i байнэт вiтаюць Iвулiна на волi

Ёсць прапановы на футбольны трансфер i iнтэрв'ю.

Блог — ЧестнОК
Аўтар — Arkady Nagelsman
23 лютага 2023, 18:05
«Адзiн Саша выйшаў – дачакаемся, што другi сядзе». Белспорт i байнэт вiтаюць Iвулiна на волi

23 лютага аказалася святочным днём – Саша выйшаў, гэта значыць Аляксандр Івулін знаходзiцца ў бяспецы!

Журналiст «Трыбуны», стваральнік канала «ЧестнОК» і футболіст «Крумкачоў» быў кінуты рэжымам за краты 3 чэрвеня 2021-га. Пасля рэжымны суд даў яму два гады калоніі за ўдзел у мірных пратэстах. Івулін цалкам адбыў тэрмін (з улiкам дзён у СIЗА, якiя ў рэжымнай Беларусi лiчаць за 1,5 у калонii) і 17 лютага 2023-га аказаўся на волі, а цяпер i за межамi краiны i дасягальнасцi рэжыму. На старонцы Івуліна ў Instagram з'явіўся такі пост з фота з аэрапорта.

У каментарах да паста Івуліна, ды i ў iншых акаўнтах адразу ж з'явілася шмат рэакцый.

Радавалiся беларуская прызёрка Алімпійскіх гульняў па плаваннi Аляксандра Герасіменя.

Сямiборка Яна Максімава.

I яе муж, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у дзесяцiборстве Андрэй Краўчанка.

Футбалiст Iлля Шкурын i арбiтр Вiталь Аніхімоўскі.

Шматразовая чэмпіёнка Беларусі па тайскім боксе Аляксандра Сітнікава i беларуская мастачка Вольга Якубоўская.

Гумарыст Ідрак Мірзалізадэ i беларускі музыка Лявон Вольскі.

I лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская.

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныцiна расказала пра сiмвал вяртання Iвулiна.

Яе калега па легендарнай зборнай краiны Алена Леўчанка таксама ставiць сэрцайка.

Яе калега па легендарнай зборнай краiны Наталля Марчанка пазвала сяброўку трэнiравацца, каб змагацца за месца ў складзе Team Ivulin – гэта цэлая сiстэма аматарскiх каманд у Варшаве.

Беларускі гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў папярэджвае, што свет за час iзаляцыi Iвулiна стаў горш. Але ж ёсць i момант пазiтыву.

Стэндапер Міхаіл Ільін ведае толькi адно годнае свята 23 лютага.

Twitter-акаўнт «Грустный Коленька» з 350 тысяч падпiсчыкаў бачыць новую надзею.

Расійскі футбольны блогер і стваральнік ФК «Красава» (зараз клуб гуляе на Кіпры) Яўген Савiн прапанаваў Івуліну месца ў сваёй камандзе.

Самбiст Сцяпан Папоў i футзалiст Сяргей Падалiнскi, з якiмi Iвулiн зняў паспяховыя вiдэа на «ЧестнОК», гатовыя да новай сустрэчы – толькi ў розных ролях.

А аўтар самага парулярнага беларускага YouTube-канала з iнтэрв'ю «жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў ужо дакладна накiраваны на размову з Івуліным – неўзабаве мы даведаемся, што прыйшлося перажыць Сашу за два гады.

Іншыя пасты блога

Усе пасты