Tribuna/Футбол/Блогі/ЧестнОК/Дабрыня дня. Незнаёмец падарыў Івуліну футболку з радком любімай песні. За цытаванне іншых слоў з «Порнафільмаў» журналіста ў Беларусі судзілі
ФОТА

Дабрыня дня. Незнаёмец падарыў Івуліну футболку з радком любімай песні. За цытаванне іншых слоў з «Порнафільмаў» журналіста ў Беларусі судзілі

Доўгачаканая сустрэча

Блог — ЧестнОК
Аўтар — Belau
26 красавіка, 03:40
Дабрыня дня. Незнаёмец падарыў Івуліну футболку з радком любімай песні. За цытаванне іншых слоў з «Порнафільмаў» журналіста ў Беларусі судзілі

24 красавіка стваральнік YouTube-канала «ЧаснОК» Аляксандр Івулін пабываў на канцэрце музычнага гурта «Парнафільмы» ў Варшаве.

Раней Саша расказваў, што першае, што ён паслухаў пасля выхаду на волю, была песня гэтага калектыву «Прабач. Бывай. Прывітанне». А вакаліст рок-гурта Аляксандр Катляроў падтрымліваў Івуліна асабіста, запісаўшы яму відэазварот з запрашэннем на канцэрт.

Насамрэч гэты паход на выступ павінен быў адбыцца яшчэ некалькі год таму: «У 2020-м планавалі зганяць на канцэрт, але здарыўся кавід. Далей вы самі ўсё ведаеце», - кажа Аляксандр.

Пасля доўгачаканага канцэрта Івулін апублікаваў фота з удзельнікамі калектыву з нацыянальным беларускім сцягам і, падоранай незнаёмцам футболкай з назвай той самай песні «Прабач. Бывай. Прывітанне».

- Трохі пра добрае. Важна казаць пра гэта, каб не скаціцца ў роспач. Увогуле, учора пасля чарговага дзікага слэму выбраўся перавесці дух. Дыхаю, і тут да нас падыходзіць незнаёмы хлопец, кажа словы падтрымкі і працягвае футболку з мерч-калекцыі «Порнафільмаў». Майка, калі што, нульцавая. Адмаўляць было нязручна. Разгарнуў, а там арт з тэкстам той самай песні. Гэты трэк, які я абавязкова ўключу, калі вярнуся ў Беларусь. Трапленне ў эмоцыю 10 з 10.

Падрабязней пра гэтую гісторыю Саша напісаў у сябе ў Instagram, заадно ўспомніў гісторыю допыту з-за радка з песні «Парнафільмаў» пад адным з пастоў.

- З якой мэтай вы апублікавалі ў Instagram фота з палатном бел-чырвона-белага колеру на плячах?

- Захацеў падзяліцца малюначкам з людзьмі, таму што на ёй я прыгожанькі:)

- Што вы мелі на ўвазе, пакінуўшы да фота подпіс:«Тым, чые сэрцы не астылі ў холадзе, сусвет дорыць цуд?»

- Працытаваў песню гурта «Порнафільмы». Абсурдна? Але гэта рэальны допыт двухгадовай даўнасці асабліва небяспечнага злачынца, - напісаў Івулін.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты