Tribuna/Амерыканскі футбол/Блогі/Пристоличное дерби/Каманда з Дзяржынска правяла першы ў гісторыі матч па амерыканскім футболе – моцна прайгралі найлепшай камандзе краіны, але ўсё ішло па плане

Каманда з Дзяржынска правяла першы ў гісторыі матч па амерыканскім футболе – моцна прайгралі найлепшай камандзе краіны, але ўсё ішло па плане

«Ужо ўвесну мы будзем камандай №2 у Беларусі»

Аўтар — KentYara98
15 лістапада 2022, 10:57
1
Каманда з Дзяржынска правяла першы ў гісторыі матч па амерыканскім футболе – моцна прайгралі найлепшай камандзе краіны, але ўсё ішло па плане

У жніўні гэтага года ў 30-тысячным Дзяржынску сіламі экс-гульца мінскіх «Літвінаў» Юрыя Швайкі была створаная каманда «Койданс».

Трэніраваць сталі ўсіх: у кантактным варыянце гульні сабралі мужчынскую каманду, а жаночая і дзіцячая гуляюць у сцяг-футбол.

У канцы кастрычніка «Койданс» абвясцілі аб партнёрстве з футбольным клубам «Арсенал» Дзяржынск. Таксама дапамагаюць камандзе Westa і Mroya.

І вось, нарэшце, хлопцы, якія пачалі трэніравацца толькі два месяцы таму, змаглі правесці першы афіцыйны матч у гісторыі. Супернікам сталі мінскія «Зубры» – чэмпіёны СНД, УЛАФ, пераможцы Кубка Монтэ Кларка.

За тыдзень да гэтага «Зубры» сустракаліся з яшчэ адной вядомай беларускай камандай – «Літвінамі». Апошнія не змаглі аказаць супраціўленне наймацнейшай камандзе краіны, прайграўшы 12:80.

Хлопцам з Дзяржынска была пастаўлена задача, каб разрыў у ліку быў не больш за 68 ачкоў (гэта значыць паўтарыць вынік «Літвінаў» як мінімум). І «Койданс» задачу выканалі: фінальны лік гульні – 0:68.

Нягледзячы на такую значную розніцу ва ўзроўні гульні Юрый Швайка настроены пазітыўна. Каманда плануе ўзмацніцца некалькімі дасведчанымі гульцамі з іншых каманд, будзе працягваць трэніравацца ў добрых умовах, якія дае Westa, і рыхтаваць маладых гульцоў. Кіраўнік «Койданс» лічыць, што яго каманда пасля зімовага перапынку зможа стаць другой па сіле ў Беларусі.

А падрабязней пра матч і будучыню «Койданс» глядзіце на іх YouTube-канале.

Іншыя пасты блога

Усе пасты