Стадыён з кантэйнерамі і будучым корпусам навучальнай установы. Дзе будуць гуляць матчы ЧС-2022

Дарэчы, каляндар па стадыёнах замаўлялі?

17 лістапада, 15:34
1
Стадыён з кантэйнерамі і будучым корпусам навучальнай установы. Дзе будуць гуляць матчы ЧС-2022

Два дні засталося да ЧС-2022 у Катары. Прапануем паглядзець, дзе менавіта будуць гуляць.

Гэта самы кампактны ЧС у гісторыі: міма ўсіх стадыёнаў можна праехаць на аўтамабілі за тры гадзіны

Пачнём з геаграфічнага размяшчэння стадыёнаў. Катар не проста невялікая краіна – яе плошча 11,5 тыс. кв. км. Гэта ў 18 разоў менш за плошчу Беларусі. Арганізатары размясцілі ўсе стадыёны фактычна ў адным горадзе.

Таксама ўпершыню ўсе стадыёны будуць задзейнічаны як мінімум у адным матчы плей-оф.

Стадыён з кантэйнераў, футбольнае поле ўніверсітэту. Як будавалі кожны стадыён і што іх чакае пасля ЧС

Адпраўляемся па вышэйзгаданым маршруце і пачнём са стадыёна, з якога стартуе ЧС-2022. «Эль-Байт» быў пабудаваны па дызайне, натхнёным традыцыйнымі намётамі качэўнікаў, якія жылі на тэрыторыі Катара і вакол. Таму і назва, якая з арабскай перакладаецца як «хата», цалкам лагічная.

У стадыёна ёсць рассоўны дах, так што дажджы на гэтай арэне сапраўды не страшныя. Стадыён пабудаваны з захаваннем усіх экалагічных патрабаванняў Сістэмы ацэнкi адпаведнасці ўстойліваму развіццю. GSAS, арганізацыя Блізкага Ўсходу, якой ФІФА даверыла ацэнку, дала арэне 5 зорак з 5.

Пасля ЧС стадыён захавае функцы, аднак зменшыць колькасць месцаў да 32 тысяч. Дэмантаваныя крэслы не будуць выкідваць, а здымуць з верхніх ярусаў і ахвяруюць іншым краінам, а таксама для інфраструктуры, якую будуць будаваць пад Азіяцкія гульні-2030, якія пройдуць у Досе. Плошчы, якія вызваліліся, будуць пераабсталяваны ў ГЦ, гасцініцы і месцы для правядзення спартыўных спаборніцтваў.

Далей па маршруце найбуйнейшы стадыён краіны, дзе будзе праведзены фінал спаборніцтваў. GSAS яму таксама дала 5 зорак. Як і іншыя стадыёны, ён мае сістэму астуджэння, якая сілкуецца ад сонечнай энергіі.

Падобна да «Эль-Байта», пасля ЧС стадыён паменшаць да 40 тысяч месцаў. Вызваленыя плошчы аддадуць пад бальніцу (!), навучальны цэнтр, а таксама магазіны, кафэ і спартзалы.

Далей нас чакае, мабыць, самы цікавы стадыён турніру – «Стадыён 974», пабудаваны непадалёк ад порта Дохі на штучна нарошчанай зямлі. Яго сабралі з 974 выкарыстаных грузавых кантэйнераў, каб паўторна іх прымяніць (прадстаўце, колькі гэта металалому) і ўшанаваць індустрыяльную спецыялізацыю месца. Чаму кантэйнераў менавіта 974? Гэта тэлефонны код Катара. Але GSAS далі арэне ўсяго 4 зоркі.

Пасля турніру стадыён плануюць поўнасцю разабраць! Але ёсць магчымасць убачыць яго зноў: калі на ЧС-2030 пераможа заяўка Уругвая, Парагвая, Чылі і Аргенціны, то яго могуць перасабраць ужо ва Уругваі.

Стадыён з рысамі жаночага палавога органа ўзбуджаў усіх школьнікаў (і англійскія таблоіды) яшчэ на стадыі будаўніцтва. Стадыён спраектавала Заха Хадыд, і гэта быў адзін з яе апошніх праектаў перад смерцю. А дах насамрэч сімвалізуе традыцыйныя мясцовыя ветразнікі, на якіх жыхары плылі ў Персідскі заліў і здабывалі жэмчуг.

Дах стадыёна таксама зачынены, а сістэма астуджэння перадухіліць перагрэў – стадыён можа падтрымліваць тэмпературу паветра блізка поля каля 20 градусаў, на трыбунах – 18. На стадыёне таксама ёсць уласны басейн, спа і гандлёвы цэнтр.

Пасля чэмпіянату свету стадыён скароцяць да 20 000 (знятыя месцы будуць перададзены краінам, якія маюць патрэбу ў спартыўнай інфраструктуры), пасля чаго ён стане дамашняй арэнай клуба «Аль-Вакра».

Дызайн гэтага стадыёна натхняўся традыцыйнымі капелюшамі «такія» (вядомыя таксама па персідскай назве «арахчын»), якія носяць мужчыны і хлопцы на Блізкім Усходзе. Стадыён таксама экалагічны, гэтак жа пасля ЧС яго паменшаць удвая, а лішнія месцы ахвяруюць краінам, якія маюць у іх патрэбу.

Стадыён «Халіфа» займае асаблівае месца для Катара. Па-першае, тут ужо праводзілі фінал Кубка Азіі-2011, калі ўсе астатнія стадыёны гэтага ЧС яшчэ не былі пабудаваны (а турнір праводзілі ў асноўным на 13-тысячніках). Па-другое, ён з'яўляецца часткай комплексу акадэміі Aspire – грандыёзнага праекта па развіццю спорту і футбола. І ўвогуле ён існуе яшчэ з 1976 года.

Катар реально развивает футбол: создал самую богатую академию мира и выиграл Кубок Азии

Першапачаткова яго хацелі пашырыць пад ЧС-2022 да 68 тысяч, аднак адмовіліся ад гэтай ідэі, дадаўшы толькi 5 тысяч месцаў. Падобна, пасля турніру яго не будуць чапаць наогул.

Стадыён з назвай кшталту «Акадэмгарадок» размешчаны ў зоне, пабудаванай Фондам Катара, дзе знаходзяцца навукова-даследчыя цэнтры і/ці кампусы шасці амерыканскіх, аднаго брытанскага, аднаго французскага, аднаго мясцовага ўніверсітэта, а таксама розныя навучальныя ўстановы сярэдняй адукацыі.

Пасля турніру ўмяшчальнасць стадыёна знізяць напалову, усё, што знімуць, таксама заданацяць, а стадыён стане спартыўнай пляцоўкай для дзвюх мясцовых навучальных устаноў. Частка самога будынка стадыёна будзе перададзена пад навучальныя карпусы гэтых школ.

Завяршаем падарожжа на стадыёне, названым у гонар эміра Катара ў 1960-1972 гадах, пры праўленні якога краіна здабыла незалежнасць. Арэну пабудавалі на месцы папярэдняга стадыёна, які ўмяшчаў больш за 20 тысяч гледачоў.

Пасля ЧС-2022 яго не будуць чапаць, ён застанецца хатнім стадыёнам клуба «Аль-Раян» (8-разовы чэмпіён Катара).

Фото: india.com, qatar2022.qa, (Xinhua)/Global Look Press

Іншыя пасты блога