Сакрэт поспеху зборнай Беларусі – «таварняк»: сірыйцаў перамаглі голам «Баляры» (адгадаеце хто?)

У канцы ад нічыёй выратаваў прарэжымнік з БАТЭ.

Аўтарbytribuna com
18 лістапада, 08:10
3
Сакрэт поспеху зборнай Беларусі – «таварняк»: сірыйцаў перамаглі голам «Баляры» (адгадаеце хто?)

Зборная Беларусі нарэшце дачакалася таварыскага матча. У афіцыйных, як вядома, у каманды нічога не атрымліваецца – у цяперашні заход Георгія Кандрацьева нуль перамог. А вось у «таварняках» карціна зусім іншая – перамогамі скончыліся тры запар у лістападзе-2021 з Іарданіяй і сакавіку-2022 з Індыяй і Бахрэйнам.

Сустрэча з Сірыяй у ААЭ не стала выключэннем з шэрагу, хоць да канцоўкi матча здавалася, што вынікам будуць сумныя нулі. Але потым намінальныя гаспадары, здаецца, прытаміліся. На 76-й хвіліне Уладзімір Хвашчынскі, які ўвесь матч спрачаўся з суддзямі, вырашыў забіць за зборную – але, пераляцеўшы варатара, мяч сустрэў папярэчыну.

Але на 80-й хвіліне вызначыцца гасцям усё ж атрымалася – Кірыл Пячэнін падаў выглавы, мяч знайшоў Сяргея Паліцевіча, задзеў гульца сірыйцаў Таера Круму і, памяняўшы кірунак, уляцеў у сетку. Аднак жаночы голас, які аб'яўляў гол, запісаў яго на рахунак нейкага «Баляры». Працоўнае тлумачэнне: у Крумы ў зборнай 13-ы нумар, а ў беларускай камандзе ён у Валерыя Бачарова – i яго імя гучыць падобна.

ВIДЭА

Ужо ў дададзены час сірыйцы маглі зраўняць лік – той жа Паліцевіч адпусціў Алу Аль-Далі. Але яго ўдар з блізкай адлегласці ліквідаваў праўладны падпісант з БАТЭ Андрэй Кудравец, які праводзіў першы матч за зборную і пакінуў у ім вароты сухімі.

ВIДЭА

Беларусь перамагла 1:0 – «чэмпіёны свету па таварыскіх матчах» у справе. У нядзелю давядзецца даказваць сваю сілу не менш грознаму Аману.

Іншыя пасты блога