На ЧС-2022 збiраюць масоўку за грошы – хоць сістэма ў Беларусі даўно выдала рэцэпт аншлагаў: загон «моладзі» з настаўнікамі, загад носьбітам формы – і рэкорды гатовыя!

Аднойчы на ўсялякі сагналі «запасных» гледачоў, але яны не спатрэбіліся.

Аўтарbytribuna com
19 лістапада, 13:30
0
На ЧС-2022 збiраюць масоўку за грошы – хоць сістэма ў Беларусі даўно выдала рэцэпт аншлагаў: загон «моладзі» з настаўнікамі, загад носьбітам формы – і рэкорды гатовыя!

Футбольны ЧС-2022, які вось-вось пачнецца, не перастае абрастаць скандаламі. Чарговыя тычацца балельшчыкаў, якіх у не самым зручным для іх Катары (у апошні момант там нават забаранілі піва на стадыёнах) чакаюць не так шмат, як звычайна на мундыялях. Спачатку з;явілася інфармацыя, што катарскія агенцтвы шукалі балельшчыкаў з краін-удзельніц ЧС па бартэры – аплата пералётаў, пражывання і білетаў на футбол у абмен на станоўчыя водгукі ў сацсетках (у выніку звесткі аб «акцыі» ў прэсе спарадзілі кучу адмоўных ацэнак, з-за чаго «заўзятарам» нават адмянілі сутачныя). А зараз арганізатары вырашылі зрабіць яшчэ прасцей – усяго за 10 долараў у дзень на чалавека запаўняць вольныя месцы на трыбунах будуць пакістанцы, за якімі замацавалі пэўныя краіны, раздаўшы іх сцягі і футболкі зборных. Калі і гэтага не хопіць, на стадыёны прывядуць працоўных мігрантаў з бліжэйшых будоўляў (небяспечныя ўмовы іх працы – асобны катарскі скандал), якім захаваюць зарплату на час паходу на футбол.

У Беларусі ад такіх праблем могуць толькі саркастычна ўсміхнуцца. Тут рэжым даўным-даўно пры сваёй неабходнасці запаўняе стадыёны на колькі трэба, нават пра 10 долараў не гаворачы – адміністрацыйныя метады ўключаюць не заахвочванне за прыход, а пакаранне за адсутнасць. Успамінаем яскравыя прыклады «добраахвотна-прымусовага» напаўнення трыбун – Катару тут яшчэ вучыцца і вучыцца.

Класіка – матчы хакейнай каманды Лукашэнкі. На Калядны турнір гледачамі саджалі нават высокіх чыноўнікаў, але ў асноўным зганялі школьнікаў (на канікулах) і студэнтаў (падчас сесіі). Канешне, на месцы і БРСМ (як і федэрацыя прафсаюзаў), і армія. Увогуле, пастаянныя аншлагі людзей у аднолькавым адзенні забяспечаны.

Фанатеть за хоккейную команду Лукашенко со всех сторон выгодно: нет проблем с милицией, крутые кричалки и другие плюсы

Аналагічна (толькі больш холадна) – «Мiнская лыжня», дзе таксама бегае Лукашэнка.

Хакейнае мінскае «Дынама», дзе не рэагавалі на бязмежжа вакол выбараў-2020, у пачатку сезона 2020/21 нарвалася на байкот фанатаў – і замяніла іх сектарам курсантаў МНС. Група маладых людзей у аднолькавых джэрсі, вядома, зусім не выклікала падазрэнняў. Была і дапамога з БРСМ.

«Армейские грузовики во дворе, тихари на матче, БРСМ и курсанты МЧС на трибунах». Что думают болельщики об атмосфере на «Минск-Арене»

Хаця, як узгадваў былы прэс-сакратар клуба Раман Шаўцоў, да падстаўных балельшчыкаў справа магла дайсці ў 2019-м, калі на матч КХЛ прыйшоў Лукашэнка. «Запасных гледачоў» загадзя прыгналі на велатрэк «Мінск-Арэны» – але на гульню сабраўся шчыры аншлаг, таму яны аказаліся не патрэбныя.

Як ходзіць на арэну нармалёвы прэзідэнт у Літве і як ходзіць Лукашэнка – проста шакавальная розніца. Тлумачыць чалавек, які глядзеў матчы з абодвума

Калі ў пачатку 2010-х у беларускім гандболе, якім даўно запраўляе блізкі паплечнік Лукашэнка Уладзімір Канаплёў, як стрыжневы праект стварылі сваё мiнскае «Дынама», на Лігу чэмпіёнаў на «МА» таксама рабілі аншлагі – прычым на іх звозілі людзей, быццам на сход для Лукашэнкi, з усёй краіны. «Нас проста выклікаў дырэктар і сказаў, што ў чацвер мы адпраўляемся ў Менск на гандбол. Сказалі, каб за «Дынама» заўзелі», – тлумачылі, напрыклад, настаўнікі з Магілёва падчас прыезду «Барселоны».

Зноў «Менск-Арэна» і раптоўны рэкорд баскетбольных «Цмокаў» – у сакавіку гэтага года функцыянерам (а баскетбольную федэрацыю ўзначальвае чыноўнік адміністрацыі Лукашэнкі Максім Рыжанкоў) захацелася паказаць сябе Адзінай лізе ВТБ. Для паходу на матч клуба, які да таго збіраў па некалькі сотняў гледачоў, шукалі навучэнцаў, а ўжо пасля гульні падрэдагавалі пратакол – адразу ён утрымліваў 5898 гледачоў (што ўжо было рэкордам), але затым колькасць змянілася на 7925.

«Минск-Арена» вдруг собрала ползала на баскетболе – поставили рекорд российской лиги, переписав цифры постфактум, предпочли маскам красно-зеленые флаги

Калі на карце стадыёнаў Беларусі з'явілася «Барысаў-Арэна», яе фірмовым знакам сталі (нараджаючы жарты пра сугучча са словам «салдаўт») салдаты на матчах БАТЭ – бо ад буйной «вучэбкі» у Печах стадыён аддзяляе толькі чыгунка. Зрэшты, з улікам вельмі нядобрай славы падраздзялення футбол можа быць сапраўднай аддушынай для вайскоўцаў.

Вядома, вайскоўцы з'яўляліся на спорце ў Беларусі шмат дзе. Часам нават зусім блізка да поля – як на матчы «Спадарожніка» у пачатку 2021-га (салдаты пляскалі выдаленню гульца гаспадароў, а хтосьці проста заснуў).

А часам былi і ледзь не адзінымі гледачамі – гучны выпадак быў паўтара гады таму, калі носьбіты формы склалі фактычна ўсю тарсіду на міні-футбольным матчы зборнай Беларусі. Хутчэй за ўсё, гэта былі спецназаўцы, якія разганялі мірныя мітынгі ў 2020-м, але гульцам было нармальна.

«Важна поддержка, а не кто тебя поддерживает». В сборной Беларуси по мини-футболу объяснили, каково это – играть для силовиков

Яшчэ адзін эпічны выпадак «дапамогі» футболу – БРСМ замест байкотнага фан-сектара «Віцебска». Галоўны трэнер каманды Яўген Чарнухін тады заявіў, што «любыя гледачы – гэта добра», і разважаць наконт прычын сыходу рэальных фанатаў з трыбун адмовіўся.

«Наигранно и как минимум неискренне». Реакция футболистов «Витебска» на фан-сектор от БРСМ (главный тренер вообще ничего не заметил)

Але больш за ўсё, здаецца, любяць зганяць народ на адкрыццё чаго-небудзь (гэта як матч Катар – Эквадор на ЧС). Тут нават не трэба ўзгадваць узровень Лукашэнкі – для рэгіянальных чыноўнікаў намагаюцца не менш. Адзін са свежых прыкладаў – стадыён у Баранавічах: у маі туды пасярод працоўнага дня наляцелі па пратаколе максімальна магчымыя 3000 чалавек – ад школ збіралі па паўтары сотні, былі і хлопцы ў камуфляжы, плюс, вядома, усім раздалі чырвона-зялёную атрыбутыку.

У падобным антуражы адкрывалі стадыён у Століне Уладзімір Базанаў і Аляксандр Глеб на 3 ліпеня.

Капский и Глеб, красно-зеленые декорации, пинание мяча в туфлях – с каким же агропафосом при Базанове открывают футбольные поля!

Праўда, бывала і так, што схема давала збой. Так здарылася ў 2012-м, калі пасля перамогі БАТЭ над «Баварыяй» Лукашэнка заклапаціўся пра тое, што на хуткі матч Беларусі і Іспаніі і блізка не збіраецца аншлаг (справа была ў тым, што АБФФ выкаціла цэннік нават на танныя квіткі ў тры разы вышэй, чым барысаўчане). У выніку ў дзень матча зборных у некаторых бюджэтнікаў сталі нечакана патрабаваць выкупляць білеты (зрэшты, камусьці давалі некалькі па кошце аднаго, а дзесьці ўсё ж звыкла бясплатна).

У выніку «вышлі і абасраліся» (так Аляксандр Глеб ахарактарызаваў выніковыя 0:4) убачылі 28800 гледачоў – Лукашэнка потым заявіў, што «уключыў адміністрацыйны рэсурс, вось сабраў народ – сорак тысяч амаль чалавек» (як жа сістэма любіць прыпіскі). А вось на матч з Грузіяй следам, хаця білеты дзейнічалі і на яго, пра наведвальнасць ужо не турбаваліся – таму гульню ўбачылі толькі 13 тысяч. Як аказалася, гэта была першая і на дадзены момант апошняя перамога зборнай пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева ў афіцыйных матчах.

За 19 (!) официальных матчей при Кондратьеве сборная победила лишь раз – 10 лет назад! После «вышли и обосрались», народ сгонял Лукашенко, накануне БАТЭ дернул «Баварию»

Іншыя пасты блога