Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Сумеснае фота Раналду і Месі за шахматнай дошкай стала гістарычным: у яго схаваны сэнс і што гэта за партыя

Сумеснае фота Раналду і Месі за шахматнай дошкай стала гістарычным: у яго схаваны сэнс і што гэта за партыя

Сімвалічна.

20 лістапада 2022, 18:09
Сумеснае фота Раналду і Месі за шахматнай дошкай стала гістарычным: у яго схаваны сэнс і што гэта за партыя

Галоўнае футбольнае фота стагоддзя. Сёння пачынаецца ЧС-2022 у Катары, але размовы толькі і ходзяць аб сумесным фота форварда «Манчэстэр Юнайтэд» Крыштыяну Раналду ды нападаючага «ПСЖ» Ліянэля Месі.

Гэта рэкламны здымак дома моды Louis Vuitton. На фота футбалісты гуляюць у шахматы.

Прыз лепшаму маркетолага сусвету павінен паехаць у офіс LV – за вельмі кароткі час кадр пачаў прэтэндаваць на статус аднаго з найважнейшых фота ў гісторыі спорту. Ён атрымаў мільёны лайкаў і ўжо стаў адным з рэкордных у Instagram: трэцяе месца ў гісторыі сацсеткі са старонкі Роналду і дзявятае – са старонкі Месі.

І гэта яшчэ відавочна не канец.

Карыстальнікі твітара знайшлі схаваны сэнс гэтай фатаграфіі, парыўшыся ў гісторыі

Чамадан LV са здымка быў часткай чэмпіянату свету па футболе 2018 года, у ім захоўваўся і быў прадстаўлены трафей падчас адкрыцця і фіналу. Менавіта гэты чамадан знаходзіцца прама пад дошкай.

Усе разумеюць, які фінал будзе сапраўдным упрыгожаннем турніру ў Катары, які пачнецца а 19:00.

На дошцы – рэальная шахматная партыя паміж Карлсэнам і Накамурай.

Уключыліся нават нашыя падпісанты. Адзін з карыстальнікаў фэйсбука напісаў наступнае:

«Яўная перавага ў белых Раналду. Ён павінен гэтую партыю выйграць у Месі (+1 вялікая фігура і 1 пешка) і пешачная структура лепшая ў белых. Месі, здавайся!», – заўважыў Яўген.

Усё аказалася яшчэ больш цікавым. Вядомы шахматыст і трэнер Магнуса Карлсэна Петэр Хейнэ Нільсэн адзначыў, што на дошцы знаходзіцца партыя, якая была згуляная паміж Магнусам Карлсэнам і ХІкару Накамурай у 2017 годзе і скончылася ўнічыю.

Гэткая метафара на тое, што гэтыя двое знаходзяцца ў пастаяннай барацьбе і ніколі не змогуць выявіць, хто мацнейшы.

Некалькі падобна сказаў і ўдзельнік вышэйзгаданай партыі Магнус Карлсэн (дарэчы, фанат «Рэала»), які рэпостнуў расстаноўку, дадаўшы: «Другое найвялікшае супрацьстаянне нашага часу ўспадкуе найвялікшае».

Як думаеце, ці зможа хто-небудзь схіліць шалі ў гэтай нічыйнай гульні?

***

А вось яшчэ відэа па бэкстэйджу:

Крыніца: Раналду, Петэр Хейнэ Нільсэн, скрыншоты сацсетак.

Іншыя пасты блога

Усе пасты