Tribuna/Іншыя/Блогі/О духе времени/Грамата за прапаганду: у беларускім НАК узнагародзілі журналістаў дзяржСМІ, нават не назваўшы іх імёны

Грамата за прапаганду: у беларускім НАК узнагародзілі журналістаў дзяржСМІ, нават не назваўшы іх імёны

Выпраўляем гэтую памылку на будучыню.

Аўтар — bytribuna com
16 снежня 2022, 12:00
Грамата за прапаганду: у беларускім НАК узнагародзілі журналістаў дзяржСМІ, нават не назваўшы іх імёны

16 снежня непрызнаны кіраўнік адхіленага ад міжнароднай супольнасці НАК Беларусі Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў журналістаў дзяржаўных СМІ граматамі. Такім чынам галасам рэжыма падзякавалі за «ўклад у развіццё алімпійскага руху, плённую дзейнасць, накіраваную на прапаганду ідэалаў і прынцыпаў алімпізму, папулярызацыю спорту і здаровага ладу жыцця ў 2022 годзе». Здаецца, усе словы апроч прапаганды можна было з тэксту падзякі прыбраць.

Узнагароды атрымалі супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі, СТБ, АНТ, МДТРК «Мір», выданняў «Беларусь сёння», «Прэсбол» і «Спартыўная панарама». Што цікава, імёны сваіх герояў рэжым не назваў. Выпраўляем гэтую памылку на будучыню.

Спіс узнагароджаных злева направа:

1.Максім Ясін (АНТ)

2. Павел Булацкі («Беларусь-5»)

3. Андрэй Бандарэнка (АНТ)

4. Мікалай Стула (БГТРК)

5. Сяргей Мацкевіч («Беларусь-5»)

6. Юлія Сіліпіцкая (СТВ)

7. Міхаіл Карчынскі («Беларусь-5»)

8. Ганна Любянкова (БДТРК)

9. Сяргей Канащыц (СБ)

10. Руслан Васільеў («Спартыўная панарама» / «Спутнік»)

11. Сяргей Лісічкін («Прэсбол»)

12. Ганна Эйсмант (БДТРК)

13. Таццяна Пастушэнка (СБ)

14. Сяргей Тулупаў (СТБ)

Іншыя пасты блога

Усе пасты