Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/50 спартсменаў, якія зарабілі больш за ўсіх. Рэкламных грошай – не менш, чым прызавых

50 спартсменаў, якія зарабілі больш за ўсіх. Рэкламных грошай – не менш, чым прызавых

Даследавалі рэйтынгі.

25 снежня 2022, 12:53
50 спартсменаў, якія зарабілі больш за ўсіх. Рэкламных грошай – не менш, чым прызавых

Forbes апублікаваў рэйтынгі самых высокааплатных спартсменаў і спартсменак 2022 года. Калі дакладней – сезона 2021/2022, бо паводле метадалогіі браўся іх прыбытак з мая 2021-га па май (або канец сезона) 2022-га.

• Другі раз найбольшы прыбытак сярод спартсменаў атрымлівае Ліянэль Месі. А вось яго галоўны канкурэнт эпохі, які ўжо патроху адыходзіць, Крышціяну Раналду, саступіў другі радок – яго абышоў баскетбаліст Леброн Джэймс.

• Варта ўдакладніць, што рэйтынг вышэйшы – не проста мужчын, а ўсіх спартсменаў. У топ-50 гэтага рэйтынгу жанчын, праўда, усяго дзве – тэнісісткі Наомі Осака і Серэна Уільямс.

У жаночай дзясятцы поўнасцю пераважае тэніс – па гэтым відзе спорту цэлых сем. Іншыя трое – фрыстайлістка Айлін, гімнастка Байлс і гальфістка Лі.

• Усе, акрамя сенсацыі гэтага года Швёнтак, атрымалі большасць даходу не непасрэдна дзякуючы занятку спортам. Рэклама, бізнес, спонсарскія праекты – іх крыніца даходу.

Гэта, дарэчы, тыповая гісторыя не столькі з-за полу, колькі з-за відаў спорту, у якіх прызавыя прывычна мінімальныя. У агульным рэйтынгу большасць, чый пазаспартыўны даход пераважыў спартыўны – тэнісісты (Федэрэр, Осака, Уільямс) і гальфісты (Мікелсан, Вудс, Макілрой). Іншыя ж, хто заляцеў у гэты спіс, зрабілі гэта таму, што ў іх вельмі паспяховы асабісты брэнд.

• Наогул, размеркаванне топ 50-кі па відах спорту даволі нечаканае: з адрывам наперадзе баскетбол і амфут, якія забралі 32 месцы. Футбол – першы пасля іх, але толькі пяць чалавек планеты складаюць канкурэнцыю даходам людзей з НБА і НФЛ.

Тройка баксёраў, дарэчы, на мяжы відавочнасці: Канела, Тайсан Ф'юры і Джэйк Пол.

• Акрамя Месі і Раналду, у пяцёрку футбалістаў уваходзяць Неймар, Махамед Салах і Кіліян Мбапэ (улічыце, што гаворка ідзе яшчэ аб папярэднім кантракце). «ПСЖ» грошай не шкадуе.

Фота: TELAM/Global Look Press

Іншыя пасты блога

Усе пасты